?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Спектакль “Біблія князя Радзівіла” прысвечаны 500-гадоваму юбілею Мікалая Радзівіла Чорнага (1515 ‑ 1565), ‑ аднаго з самых вядомых гістарычных дзеячаў Беларусі XVI ст. Мікалай Радзівіл Чорны займаўнайвышэйшую дзяржаўную пасаду канцлера Вялікага Княства Літоўскага.
Ён заснаваў першую на тэрыторыісучаснай Беларусі друкарню ў Брэсце (1553 г.), у 1563 г. ‑ надрукаваў славутую Берасцейскую Біблію. Якфактычны кіраўнік Вялікага Княства Літоўскага, Мікалай Радзівіл Чорны спрычыніўся да адной з самыхудалых эканамічных рэформаў у нашай гісторыі – Валочнай памеры (1557 г.), а таксама да падрыхтоўкідругой рэдакцыі Статута ВКЛ (1566 г.). Імя Мікалая Радзівіла Чорнага ўнесена ў падручнікі па гісторыі нашайкраіны. У 2009 г. у г.Брэсце быў устаноўлены помнік гэтаму славутаму дзеячу гісторыі і культуры Беларусі.

Мікалай Радзівіл Чорны з’яўляўся адным з лідараў руху Рэфармацыі, што ахапіў нашу краіну ў XVI ст., прадстаўнікамі якога з’яўляюцца Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і многія іншыя славутыяпостаці айчыннай гісторыі. Дзеянне спектакля ахоплівае 2 гады ‑ з 1551 па 1553 г.

П’еса прысвечанаскладанаму выбару ў жыцці маладога канцлера. У выніку, ён цвёрда вырашае ісці па шляху служэння Богу і Айчыне.

Спектакль рыхтуе творчы калектыў пад кіраўніцтвам лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі, актора і рэжысёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы П.Харланчука-Южакова. Аўтарсцэнарыя – кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці Інстытутагісторыі НАН Беларусі А.У.Унучак. У спектаклі задзейнічаны: П.Харланчук-Южакоў, Г.Харланчук-Южакова, У.Козічаў, С.Елісеева, В.Козел, А.Золатаў, А.Рукаль.
P.S. Спектакль адбудзецца 28 студзеня у 19.00 у Гарадзенскім драмтэатры

Latest Month

October 2018
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Tags

Free counters!
Powered by LiveJournal.com
Designed by Paulina Bozek