?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

20 гадоў таму ўжо існаваў часопіс "Крыніца жыцця".  Прапаную вам артыкул, які быў надрукаваны у другім нумары часопіса за 1996 год. Дарэчы, гэты артыкул пісаў відавочца, якім быў я. Кагосці з маіх чытачоў тады яшчэ і на свеце не было, а хтосці не умеў чытаць. Дык вось, чытайце зараз.




У многіх весках і гарадах жывуць нашы аднаверцы і ўслаўляюць Господа Ісуса Хрыста. Часам нам не хапае пільнасці яднання паміж царквамі. Мы не ведаем, як жывуць браты І сестры ў розных кутках нашай радзімы.

Дзякуй Богу, што цяпер ёсць магчымасць запоўніць гэты пробел праз часопіс. Дык вось, на гэты раз жадаю расказаць вам, дарагія чытачы, про зямпю Лунінецкую.

Аляксей Сідаравіч-старэйшы прэсвітэр па Брэсцкай вобласці-аднойчы прапанаваў мне і Мікалаю Сінкаўцу навясціць цэрквы ў Лунінецкім раене.

I вось 19 студзеня ў шэсць гадзін раніцы мы выехалі з Кобрына. Не так часта чалавек падымаецца раней за сонца. Але ж у гэты зімовы дзень сонца таксама не спяшалася паказвацца з-за гарызонту. Наша машына літаральна рухалася з заходу на ўсход па шашы Брэст-Гомель. I вось быццам чырвоным золатам загарэўся купал неба на ўсходзе. Нарэшце, як вялікі вогненны шар, выкацілася сонца на снежныя раўніны.

Я не ведаю, чаму так зачароўваюць чалавечае вока ўсходы і закаты. I на гэты раз я не вытрымаў і папрасіў брата Мікалая Сінкаўца спыніць машыну, каб зрабіць здымак гэтай цудоўнай карціны.

19 студзня - гэта свята Хрышчэння Господа Ісуса Хрыста. Калі мы прыехалі ў веску Вулька-1, то ўбачылі, як людзі гужам ішлі да праваслаўнай царквы. Яны неслі ў руках слоікі з вадой, каб святар высвяціў яе.

Снега ў Першай Вульцы аказалася вельмі многа, так што спатрэбілася рыдлёўка, каб расчысціць пляцоўку для машыны. На першы погляд малы, зусім непрыкметны малітоўны дом знутры аказаўся ўтульным і просторным.

Запамяталася мне, як перад пачаткам богаслужэння сястра сярэдняга ўзросту падкідвала дровы ў печку. I яна ж пачынала песні сваім меладычным голосам. Такая прастата-сапраўды хрысціянская. Нездарма ў гэтай царкве выхоўваліся пастары, якія цяпер працуюць у Мінску. Але ж для самой царквы ЕХБ у Вульцы-1 гэта амаль нічога не дае, таму што пастар Жук скардзіўся, што ен бы ўжо ўступіў свае месца другому, але ўсе маладыя браты выехалi з сяла. I яго няма каму замяніць.

Служба ў царкве распачалася, і браты адзін за другім гаварылі пра хрышчэнне Івана Хрысціцеля. Падкрэслівалася ў казаннях, што Хрысціцель звяртаўся з прамовай да веруючых жыдоў. Але ж шчыра заклікаў іх да пакаяння. Тому нам, веруючым у Хрыста, патрэбна пераацэнь-ваць свае жыце і таксама пакаяц-ца.

Іван аб'явіў, што Ісус з'яўляецца Божым агнцам, дзеля якога людзі зараз маюць збаўленне ад грахоў і жыцце вечнае. Толькі ад чалавека патрабуецца дзейсная вера.

Прысутныя слухалі шчырую пропаведзь з вуснаў братоў і ад сэрца спявалі Богу. Па заканчэнні службы Аляксей Сідаравіч прапанаваў членам царквы застацца. Ён сказаў, што доўгія гады мы радаваліся, што ў вашай царкве няма вялікіх проблем. Але ж д'ябал не спіць. У адной сям'і цяпер узнікла такая проблема, што не дае спакою і ўсей царкве, таму І на гэты раз браты і сестры гаварылі, і маліліся пра гэта, і стараліся знайсці выйсце. А выйс-це адно-пакаянне, адвярнуцца ад граху і прыйсці да Бога.

Пасля смачнага абеду ў доме пастора Жука мы паехалі ў Лунінец. Дарэчы, царква ЕХБ у Лунінцы ўзнікла не так даўно. Раней усе члены царквы з Лунінца ездзілі ў малітоўны дом на Бульку-1 і ў другія цэрквы. Але ж пяць гадоў таму назад з Божай дапа-могай у Лунінцы зноў адкрылі царкву. Яна існавала раней тут у час вайны. Толькі атэістычны рэ-жым дабіўся таго, каб яе закрыць.

Веруючыя ў Лунінцы збіра-юцца ў звычайнай хаце, якую пераабсталявалі пад малітоўны дом. Засталі ў доме маладога брата Аляксандра. Ён шчыра прывітаў нас і растлумачыў, што знаходзіцца тут загадзя да збору, таму што трэба тапіць печку. Гэта таксама ганаровая праца для Бога і Яго дзяцей, асабліва ў зімовы час. I мы адразу адчулі ў доме працу брата, таму распрануліся. Трэба адзначыць, што ў малітоўных дамах павінна быць у першую чаргу звычайнае цяпло, каб людзі, упершыню навясціўшыя царкву, адчувалі сябе ўтульна. Здараецца такое, што іншую царкву навясціш, а там так акалееш за два часа, што больш і нагой туды ступаць не хочацца, ды і другім заказваеш. Лунінецкія браты і сестры паклапаціліся пра гэтае звычайнае цяпло.

Стараюцца яны працаваць і ў напрамку духоўнага агня. Пастар царквы перажывае за чысціню ўсіх членаў абшчыны. Таму пасля вячэрняй службы ён прапанаваў нам пытанні адносна дзеякіх братоў, якія ў сваю чаргу ўпалі ў грэх. Мы маліліся за братоў, каб Бог збавіў ад спакусы і даў ім чыстае хрысціянскае жыцце.

На начлег мы пайшлі ў розныя хаты і прадоўжылі свае перамовы далека за поўнач.

На другі дзень Мікалай Сінкавец аставіў нас, паехаўшы дамоў на цягніке, а Аляксей Сідаравіч і я паехалі (з часовым прыпынкам у весцы Вічын) у Мокраўскую царкву ЕХБ. Не так даўно там выбралі нового пастара - выхаванца царквы з Вулькі-1 Аляксандра Шыша. Ён сустрэў нас у сваім доме на краю сяла. Да службы ў царкве быў яшчэ час, таму мы размаўлялі пра радасці і цяжкасці, якія ёсць у будаўніцтве духоўнага дома ў Мокраве. Аляксандр сказаў, што яны арганізавалі хор у царкве з моладых людзей. Вучацца спяваць. Гэта добрая навіна. Не вельмі шмат ёсць цэркваў у весках, якія маюць хоры. Парадавала і тое, што ў гэтай царкве нам задавалі шмат пытанняў аб тым, што напісана ў Бібліі. Напрыклад, што азначае ўзяць на сябе крыж і ісці за Хрыстом і як можно ісці без крыжа. Спатрэбілася шмат часу, каб адказаць на розныя пытанні.

Потым людзі падыходзілі да нас і задавалі асабістыя пытанні. Гэта нас таксама радовала, таму што яны тычацца тага, як жыць у любві і міры з рознымі людзьмі. Дзякуй Богу! Гэта тое, што патрэбна нам, хрысціянам, - мець любоў Хрыстову да сваіх братоў і сясцер, а таксама да іншых людзей.

На трэці дзень нашага падарожжа мы навясцілі Лахвінскую царкву. Там адбылося рукапалажэнне на дыяканскую службу Аляксандра Карпінчыка. Вельмі парадавала тое, што тут існуе нядзельная школа. Вядзе яе сястра Надзея. Дзеці, нягледзячы на вялікі мароз, завіталі ў школу. У класе нядзельнай школы цесна, але ж утульна. I на тварах дзяцей мы заўважылі шчаслівыя ўсмешкі. Можа, дасць Бог, гэту радасць нядзельнай школы яны пранясуць праз усе жыцце.

У гэтай царкве таксама мы змаглі паразмаўляць на духоўныя тэмы пасля службы і адказаць на біблейскія пытанні.

Апошняя царква, якую мы навясцілі, была ў поселку Мікашэвічы. Калі Аляксей Сідаравіч убачыў будоўлю малітоўнага дома, ён быў прыемна ўражаныю. Сапраўды, ёсць чым. Будуецца сучасны, высокі, просторны малітоўны дом.

Царква ЕХБ у Мікашэвічах у гэты дзень аднадушна зацвердзіла Мікалая Дземідовіча сваім пастарам. Много гаварылася пра тое, як члены царквы павінны адносіцца да пастара, што яны павінны клапаціцца аб яго матэрыяльным забеспячэнні. На жаль, амаль ніхто з членаў нашых цэркваў не адчувае адказнасці за гэта пытанне.

I ў Мікашэвічах нас "бамбілі" біблейскімі пытаннямі. Вельмі актыўным у гэтым сэнсе быў адзін настаўнік сярэдняй школы. Напоследак ён сказаў, што ў яго ёсць яшчэ сорок пытанняў. Дзякуй Богу, што людзі прагнуць спазнаць дзейснае Божае Слова!

Пастар царквы Мікалай Дземідовіч дзяліўся з намі ўжо ў кватэры сваімі планамі на будучыню. Ён моліць Бога, каб даў магчымасць яшчэ распаўсюджваць добрую вестку пра Збавіцеля Хрыста.Ёсць намер сустрэцца з настаўнікамі сярэдніх школ. Востра стаіць пытанне з наркаманамі. Трэба дапамагчы ім вызваліцца ад гублячага іх кайфу і знайсці дзейснае шчасце ў Хрысце. Для гэтага і паслаў Ісус Сваю царкву ў свет. Для гэтага і мы зрабілі падарожжа па Лунінецкім раене.

Едучы ў веску Лахва, мы ўзялі па дарозе аднаго чалавека. Разгаварыўшысь, даведаліся, што сам ен з Мікашэвіч і ведае пастара Мікалая Дземідовіча. Яго жонка часам запрашае пайсці на збор хрысціян. "Але ж, напэўна, Бог мяне яшчэ не паклікаў", - закончыў ён. Я яму адказаў, што гэта няпраўда. Бог яго паклікаў і нават кліча ў гэты час. Але ж ён яшчэ не адклікнуўся на заклік Божы.

А колькі людзей яшчэ не чулі закліка Божага? 3 гэтым пытаннем І патрэбай адказаць на яго мы позна ноччу ехалі дамоў. Куды ні глянь, і ў Лунінецкім раене стаіць незжатае жыта чалавечых душ. I гэта наша адказнасць, дарагія хрысціяне-чытачы!

I гэта пытанне ўжо да нас ад Бога.


Posts from This Journal by “Путешествия” Tag

Latest Month

October 2018
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Tags

Free counters!
Powered by LiveJournal.com
Designed by Paulina Bozek