trubchyk (trubchyk) wrote,
trubchyk
trubchyk

Змрочнае Раство

Каталіцкая Царква – па-за палітыкай. Аб гэтым выразна сведчаць словы Збаўцы: «Валадарства Маё не з гэтага свету» (Ян 18: 36). І ўсё ж чальцы Царквы не маюць права ўхіляцца ад грамадскага і грамадзянскага жыцця, выразным падцвярджэннем чаго з’яўляюцца словы Хрыста: «Кесарава – кесару» (Мц. 22: 21), а таксама і тое, што апостал Павел ведаў свае правы рымскага грамадзяніна і імі актыўна карыстаўся. У сувязі з падзеямі выбараў у Беларусі раздзяляючы пазіцыю сваіх братоў у святарстве, лічу, што мы не можам маўчаць, бо гэтае маўчанне не згоднае з сумленнем і Божым законам, гэтае маўчанне з’яўляецца смяротным грахом у дачыненні да нашай Айчыны.

1. Важным з’яўляецца нагадаць тым каталікам, якія бралі актыўны ўдзел у выбарчых камісіях аб адказнасці не толькі перад беларускай нацыяй, але і перад Богам, калі яны сталіся ўдзельнікамі свядомых і дабравольных фальсіфікацыяў. Хлусня (паколькі яна з’яўляецца парушэннем дабрадзейнасці праўдзівасці) - сапраўдны гвалт над іншымі людзьмі. Яна датычыць здольнасці пазнаваць, што з'яўляецца неабходнай умовай, каб выносіць меркавання і прымаць рашэнні. Хлусня ўтрымоўвае ў зародку духоўны падзел і ўсё вынікаючае з яго зло. Хлусня згубная для любога грамадства, яна падрывае давер паміж людзьмі і раздзірае палатно сацыяльных адносін. (пар. ККЦ 2486) Гэтыя высновы вынікаюць з палярнасці заключэнняў назіральнікаў і экспертаў, якія адпавядаюць пазыцыі верніў, многія з якіх лічаць, што яны былі падманутыя ў сваім волявыяўленні і перажываюць маральную несправядліваць і прыгнечанасць.
2. Атмасферы даверу і чыстага сумлення не спрыяе і разбегласць у дзяржаўных і незалежных сродках масавай інфармацыі, дзе ў першых выразна праяўляецца фальсіфікацыя праўды. Хлусня заслугоўвае асуджэння па самай сваёй прыродзе. Гэта прафанацыя слова, закліканага перадаваць іншым веданне праўды. Наўмысныя ўводзіны блізкага ў зман не адпаведнымі праўдзе сцвярджэннямі прадстаўляюць сабою грэх супраць справядлівасці і любові. Віна ўзрастае, калі жаданне ашукаць можа мець згубныя наступствы для тых, каго адхілілі ад праўды. (пар. ККЦ 2485)
3. Парушэнне агульнапрынятых правоў чалавека, праследванні за сбробу выказвання сваіх думак і пазіцый, гвалт і псіхалагічны ціск супярэчыць Праўдзе. Палітычныя правы, злучаныя з грамадзянствам, могуць і павінны давацца ў згодзе з патрабаваннямі агульнага дабра. Яны не могуць быць часова скасаваны палітычнымі ўладамі без законнага і досыць важнага чынніку. Карыстанне палітычнымі правамі мае мэтай спрыяць агульнай выгодзе нацыі і чалавечай супольнасці. (пар. ККЦ 2237) Там, дзе палітычная ўлада, перавышаючы свае правы, прыгнятае грамадзян, гэтыя апошнія не павінны адмаўляць ёй у тым, што аб'ектыўна патрабуецца для агульнага добра, але хай ім дазволена будзе абараняць свае правы, як і правы іх суграмадзян, супраць злоўжыванняў улад у межах, вызначаных натуральным і Евангельскім Законам. (пар. GS 74,§5)
Гвалт, які адбыўся падчас Плошчы над мітынгоўцамі і працягвае адбывацца праз штодзённыя арышты і здзек над нашымі грамадзянамі, пралітая кроў нявінных людзей, якія мірна выйшлі выказаць сваю пазіцыю не можа быць незаўважаным Каталіцкаю Царквою. Мы не можам радасна святкаваць Раство Хрыстовае, ведаючы, што галоўная плошча нашай краіны залітая крывёю нявінных людзей. Гэтыя святы стануцца змрочнымі не толькі для тых соцен людзей, якія зараз за кратамі, але і для ўсяго грамадства, калі мы не зможам кіравацца павагай да чалавека, жаданнем аб’ектыўнай справядлівасці і хрысціянскімі прынцыпамі любові.

+ кс. Сяргей



Tags: Насилие, Трагедия, Церковь
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments