trubchyk

Маліцеся за ўсіх людзей, за начальнікаў, каб яны мелі страх Божы 🙏

Дарагія браты і сёстры, ад імя ўсіх эвангельскіх цэркваў Беларусі заклікаем узмацніць малітву за нашу краіну.

Маліцеся за спыненьне жорсткасьці, гвалту і кровапраліцьця, а таксама за ўсіх пацярпелых і іх сем'і.

Маліцеся за ўсіх людзей, за начальнікаў (1 Цімафею 2: 1-2), каб яны мелі страх Божы і памяталі, што над імі ёсьць Найвышэйшы Судьдзя, Якому мы ўсе дадзім адказ (Рымлянаў 14:12).

Маліцеся, каб народ зьвярнуўся праз Ісуса Хрыста да Бога і палюбіў Яго ўсім сэрцам, усёю душою і ўсім разуменьнем, і блізкага свайго, як самога сябе.

Прапануем аб'яднацца ў малітве з постам з 1️⃣8️⃣ па 2️⃣0️⃣ га лістапада (серада - пятніца), зьдзяйсьняючы малітвы ў цэрквах і па дамах, абапіраючыся на ​​Божую мудрасьць і сілу (Кніга прарока Данііла 2: 20-21). Таксама працягваем маліцца (з постам) у наступныя дні, каб Гасподзь явіў Сваю ласку і праўду.

Леанід Міховіч, Саюз ЭХБ у РБ

Сяргей Цвор, Аб'яднаная Царква ХВЭ ў РБ

Леанід Вараненка, Рэлігійнае аб'яднаньне абшчын ХПЭ ў РБ

Error

Anonymous comments are disabled in this journal

default userpic

Your IP address will be recorded